8 лютага ў Беластоку — беларуская «Што? Дзе? Калі?»

8 лютага, у сераду, арганізатары запрашаюць згуляць першы турнір інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?» у Беластоку. Ахвотных чакаюць пытанні ў фармаце гульні «Што? Дзе? Калі?» і невялікая гульня-сюрпрыз у канцы сустрэчы.

07.02.2023 / 20:14

Склад каманды — максімум 6 чалавек (мінімум не абмежаваны).

Для тых, у каго няма каманды: можна прыходзіць — месца знойдзецца кожнаму!

Удзел у гульні бясплатны.

Для таго, каб зарэгістраваць каманду, трэба запоўніць вось гэтую форму.

Тыя, хто без каманды: нічога запаўняць не трэба, проста прыходзьце.

Гульня адбудзецца ў беларускім хабе «Новая Зямля» (Wyszyńskiego 6A). Пачатак — у 18:30.

Nashaniva.com