На выхадных магчымыя перабоі ў працы банкаматаў і плацежных тэрміналаў

У Беларусі ў ноч з пятніцы на суботу, 11 лютага, — з 2.00 да 3.00 — могуць быць перабоі ў працы некаторых банкаматаў і плацежных тэрміналаў у крамах і на аўтазапраўках. Прычына — тэхналагічныя работы, якія мае намер праводзіць Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.

07.02.2023 / 15:51

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр плануе праводзіць тэхналагічныя работы на адным з праграмна-тэхнічных комплексаў.

«У названы прамежак часу магчымыя перапынкі ў абслугоўванні кліентаў у частцы прылад, устаноўленых у арганізацыях гандлю і сэрвісу, у пунктах выдачы наяўных і прыёму плацяжоў», — папярэджвае цэнтр.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр аказвае паслугі некалькім банкам — Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, БСБ Банк, БНБ-Банк, Банк «Рашэнне», БТА Банк, Парытэтбанк, Сбер Банк, Франсабанк, Цэптэрбанк. 

Nashaniva.com