Якія гарады самыя дарагія ў свеце?

Па даных рэйтынгу Worldwide Cost of Living 2022, складзенага Economist Intelligence, у мінулым годзе ў найбуйнейшых гарадах свету назіраўся імклівы рост кошту жыцця. Новае даследаванне параўноўвае кошт тавараў і паслуг у 173 гарадах свету, піша Thinktanks.by.

07.02.2023 / 19:10

Нью-Ёрк. Фота: AP Photo/Julia Nikhinson 

У сярэднім у гарадах, ахопленых даследаваннем, за год цэны выраслі на 8,1%.

Топ-10 рэйтынгу самых дарагіх гарадоў свету для жыцця ў 2022 годзе выглядае наступным чынам:

Па інфармацыі складальнікаў рэйтынгу, найбольшае прасоўванне ўверх у рэйтынгу за апошнія 12 месяцаў зафіксаванае ў Маскве (паднялася на 88 пазіцый), Санкт-Пецярбургу (70 пазіцый) і амерыканскай Атланце (42 пазіцыі).

Беларускія гарады пры складанні рэйтынгу не разглядаліся.

Nashaniva.com