«Рыбу любіце?» Дзеці расказалі Раману Галоўчанку, што яны любяць у школьным харчаванні ВІДЭА

Прэм'ер-міністр Беларусі сёння наведаў сталічную школу №52, дзе азнаёміўся з рэалізацыяй пілотнага праекта па арганізацыі школьнага харчавання і пагутарыў са школьнікамі.

15.02.2023 / 13:20

На пытанне Р. Галоўчанкі, ці падабаецца дзецям ежа (на сталах знаходзіліся пельмені, сок), навучэнцы адказалі «так», удакладніўшы, што ўсё смачна. У размове школьнікі прызналіся, што сярод іншага ім падабаецца боршч, малочны суп, прыгатаваная курыца і рыба.

Прэм'ер-міністр таксама пацікавіўся, ці чакаюць дзеці паходу ў сталовую або адпраўляюцца туды, таму што трэба. Па іх словах, яны чакаюць гэтага, але пры гэтым яшчэ перад школай снедаюць дома.

Nashaniva.com