Каля мяжы з Літвой памерла нігерыйка

Тэлеграм-канал Дзяржаўнага памежнага камітэта паведаміў, што 18 лютага памежны нарад выявіў паблізу беларуска-літоўскай мяжы грамадзяніна Нігерыі, побач з якім знаходзілася цела жанчыны з той жа краіны.

19.02.2023 / 12:38

Са слоў мужчыны, яны разам з нявестай планавалі трапіць у Еўропу, але памежнікі Літвы не пусцілі іх на сваю тэрыторыю.

Памежнікі выклікалі брыгаду хуткай дапамогі, але 22-гадовая жанчына памерла.

Паводле статыстыкі ДПК, з пачатку года гэта ўжо шостая смерць нелегальнага мігранта на беларускай мяжы.

Учора стала вядома, што ў аграсядзібе пад Мінскам было затрымана каля 100 мігрантаў з розных краін Азіі і Афрыкі, якія збіраліся перабірацца з Беларусі ў Еўрасаюз.

Чытайце таксама:

Сігнал пра канец шантажу мігрантамі? Пад Мінскам у аграсядзібе АМАП затрымаў амаль 100 нелегалаў

Nashaniva.com