У Валынскай вобласці сышоў з рэек цягнік «Кіеў — Варшава»

Цягнік «Кіеў — Варшава» сышоў з рэек у Валынскай вобласці 19 лютага, аднак паведамілі пра гэта толькі цяпер.

20.02.2023 / 22:13

Паводле інфармацыі абласной пракуратуры, цягнік ехаў у Польшчу і пацярпеў крушэнне ноччу 19 лютага ў раёне чыгуначнага моста праз раку Турыя.

Пацярпелых няма, але аб прычынах здарэння пракуроры не паведамілі. Заведзеная крымінальная справа аб парушэнні правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі чыгуначнага транспарту.

Nashaniva.com