Мытны камітэт: Польшча разварочвае на мяжы не толькі беларускія і расійскія грузавікі

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі паведаміў, што паўторнае абмежаванне польскай дзяржавай руху праз памежны пераход «Кукурыкі» адбілася не толькі на беларусах, але і на перавозчыках, зарэгістраваных у Казахстане, Кыргызстане, Сербіі, Малдове, Узбекістане, Турцыі, Македоніі і іншых краінах, перавозчыкі якіх для руху ў Еўрасаюз выбіралі беларуска-польскі ўчастак мяжы.

22.02.2023 / 20:23

З моманту ўступлення абмежавання ў сілу польскі бок ужо вярнуў у Беларусь 17 грузавікоў, якія належаць перавозчыкам з названых краін, падкрэслівае ДМК.

«Цяпер у замежных перавозчыкаў, акрамя зарэгістраваных у краінах ЕС і Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю, засталася магчымасць перасякаць мяжу Беларусі з Еўрасаюзам толькі праз Прыбалтыку, перастройваючы свае маршруты руху праз беларуска-літоўскі і беларуска-латвійскі ўчасткі мяжы», — адзначае прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Nashaniva.com