На будоўлі ў Польшчы загінуў беларус

Інцыдэнт адбыўся 21 лютага ў мястэчку Бяляны Уроцлаўскія, паведамляе выданне tuwroclaw.com.

23.02.2023 / 14:26

Грамадзянін Беларусі рабіў мансардныя вокны на даху, ён не заўважыў адтуліну, якая была закрытая плёнкай, і праваліўся праз яе.

Мужчына ўпаў з вялікай вышыні і памёр на месцы, паведамляе мясцовая пракуратура. Справай займаецца пракуратура і інспекцыя працы ва Уроцлаве. Узрост і імя загінулага беларуса не паведамляецца.

Nashaniva.com