Лукашэнка патлумачыў, навошта быў патрэбны Савіных у Вене

У пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якое адбывалася 23-24 лютага ў Вене, ад лукашэнкаўцаў бралі ўдзел дэпутаты Андрэй Савіных і Сяргей Рачкоў. Савіных спрабаваў сарваць выступ лідаркі дэмакратычнага руху Святланы Ціханоўскай, але, пацярпеўшы паразу, пакінуў залу.

25.02.2023 / 12:09

Андрэй Савіных падчас пасяджэння Парламенцкай асамблеі АБСЕ

«Яны чакаюць, што мы пойдзем адтуль (з міжнародных пляцовак — заўв.). Ніколі не трэба рабіць так, як хоча твой вораг ці праціўнік. Гэта аксіёма. Таму мы адтуль не сыдзем. Яны не нас абразілі і не расіян. Яны паказалі свой твар чарговы раз», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 25 лютага пасля лыжнага забегу ў Раўбічах.

«Няхай вішчаць, няхай крычаць. Мы павінны ісці сваёй дарогай, сваім шляхам. Сабака брэша — караван ідзе. Вось па гэтым прынцыпе і мы павінны жыць і працаваць. Не звяртаць увагі і нават не каментаваць. Паказваць іх нахабства і ідыятызм. Усё. Больш нічога не трэба», — лічыць Лукашэнка.

Nashaniva.com