Да дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах датычныя беларускія партызаны — Азараў

Кіраўнік Bypol Аляксандр Азараў пацвердзіў «Нашай Ніве», што да дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах датычныя беларускія партызаны.

26.02.2023 / 21:06

Аэрадром Мачулішчы. Фота: Мінабароны

Раней «Байпол» паведаміў, што самалёт ДРЛВ А-50 быў падарваны ў двух месцах. У выніку двух выбухаў пацярпелі пярэдняя і цэнтральная часткі самалёта, пашкоджаная авіёніка і радыёлакацыйная антэна.

Нагадаем, ранкам каля 9-й раніцы на аэрадроме «Мачулішчы» былі чутныя два выбухі. Пасля гэтага там назіраецца актыўнасць сілавікоў. Аўтамабілістаў у ваколіцах спынялі, каб праверыць. Мачулішчы нейкі час патруляваў верталёт.

Здарэнне пацвердзіў і расійскі ваенкар і прапагандыст Сямён Пегаў (WarGonzo).

«Хутчэй за ўсё гаворка ідзе аб нападах беспілотнікаў на ваенную інфраструктуру, на якой могуць быць разгорнутыя ў тым ліку аб'екты расійскіх ПКС. Крыніцы параўноўваюць гэтую атаку з інцыдэнтамі ў Саратаве», — мяркуе ён.

Чытайце падрабязней:

«Байпол»: Самалёт ДРЛВ А-50 быў падарваны ў двух месцах, яны паказаныя на фота

Гаюн: На аэрадроме Мачулішчы мог быць пашкоджаны мегакаштоўны расійскі самалёт А-50. З чата Мачулішчаў выдалілі ўсе паведамленні

Nashaniva.com