Мінчук вырошчваў дома марыхуану, каб не заразіцца каранавірусам

Летась 40-гадовы беспрацоўны мінчук нібыта панічна баяўся заразіцца каранавірусам. Гэта падштурхнула яго вырошчваць і ўжываць марыхуану — у якасці заспакаяльнага і прафілактычнага сродку ад віруса, пішуць «Мінск-Навіны».

27.02.2023 / 09:19

Фота: Vecteezy

Мужчына набыў неабходнае абсталяванне і ў сябе дома пасадзіў 12 кустоў канопель, схаваўшы вазоны ў шафы з матэрыі. З некаторых паспеў сабраць «ураджай»: высушыўшы і здрабніўшы лісце і сцеблы, атрымаў наркатычную марыхуану масай больш за 325 грамаў. Ён захоўвае яе дома, пакуль да яго не прыйшлі супрацоўнікі наркакантролю.

У кватэры мінчука таксама знайшлі і канфіскавалі прыстасаванні для курэння са слядамі нагару і электронныя вагі. У момант затрымання мужчына знаходзіўся ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Яго абвінавацілі па двух артыкулах КК — ч. 1 арт.329 і ч. 3 арт. 328.

Nashaniva.com