Сёння ў Мінску пачалі завочна судзіць Валера Цапкалу

У Мінску пачалі завочна судзіць прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Валера Цапкалу. Яго вінавацяць па 12 артыкулах, сярод якіх — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім, фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, паклёп на Аляксандра Лукашэнку, дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь, загадзя лжывы данос аб здзейсненым злачынстве ды іншыя.

01.03.2023 / 12:20

У справе 51 том, піша «Мінская праўда».

Летам 2022 года Валер Цапкала выехаў з Беларусі.

Nashaniva.com