Палякам дазволяць заязджаць у Беларусь па бязвізе праз любыя пункты пропуску

Бязвізавы ўезд для грамадзян Польшчы будзе дазволены ва ўсіх пунктах пропуску, паведаміў Пагранкамітэт Беларусі. 

01.03.2023 / 17:04

Фота ілюстрацыйнае

Раней грамадзяне Польшчы маглі ўехаць у Беларусь без візы толькі на беларуска-польскім участку мяжы, цяпер жа пры жаданні могуць гэта зрабіць і з Літвы, і з Латвіі.

Новаўвядзенне будзе дзейнічаць з 00 гадзін 2 сакавіка па 31 снежня ўключна. 

Гэты крок — чыста прапагандысцкі, ім лукашэнкаўскі рэжым спрабуе ўбіць клін паміж польскімі ўладамі і польскім грамадствам. Нібыта ён нічога не мае супраць простых людзей і ім нават спрыяе ды да іх адкрыты, але ў той жа час бескампрамісна змагаецца супраць «несправядлівых» абмежаванняў, накладаных польскай дзяржавай. 

Чытайце таксама:

Намеснік кіраўніка МУС Польшчы сказаў, якога сігналу чакаюць ад Мінска пасля закрыцця пагранпераходаў

«Гэта не адпавядае прынцыпам цывілізаванага свету». Польскае МЗС адрэагавала на знішчэнне фрэскі ў Солах

Перапісванне гісторыі: у касцёле ў Солах замалявалі роспіс з «Цудам на Вісле»

Nashaniva.com