Кубракоў паабяцаў «апрацаваць» па «ПВК Родан» кожную школу

Кіраўнік МУС Іван Кубракоў падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры падзяліўся планамі, што міліцыя збіраецца рабіць пасля тых сходаў падлеткаў з «ПВК Родан», якія адбываліся ў апошнія дні. Адказ быў дастаткова прагназаваны.

02.03.2023 / 22:21

Паводле заявы Кубракова, у планах ягоных падначаленых — «апрацаваць» кожную беларускую школу.

«Сумесна з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі мы будзем працаваць па кожнай школе, даводзіць інфармацыю», — паставіў Кубракоў амбіцыйную мэту.

Прыцягнуць да справы і класных кіраўнікоў, якія будуць абавязаныя ўплываць на бацькоў, каб тыя, у сваю чаргу, уплывалі на дзяцей.

Урэшце, ёсць намер працаваць на апярэджанне і «не дапусціць распаўсюджвання гэтых заклікаў на тэрыторыі Беларусі».

Nashaniva.com