Святлана Ціханоўская заклікала адзначыць Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю 25 сакавіка

Лідарка дэмакратычнага руху прапанавала шэраг ініцыятыў для жадаючых выступіць у падтрымку Беларусі ў гэты дзень.

04.03.2023 / 21:05

«Мы заклікаем адзначыць Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю 25 сакавіка. Гэты дзень у Беларусі таксама вядомы як Дзень Волі. На гэты раз мы хочам выкарыстоўваць яго, каб выказаць падтрымку свабодзе Беларусі і Украіны. Вось некалькі ідэй аб тым, што вы можаце зрабіць, каб #StandWithBelarus», — напісала Ціханоўская.

Сярод мерапрыемстваў, якія прапануюць ладзіць: публічныя ці віртуальныя мерапрыемствы пра Беларусь, пікеты салідарнасці, графіці, банеры і плакаты ў падтрымку Беларусі, а таксама падтрымку беларускіх ініцыятыў і Палка Каліноўскага.

Nashaniva.com