Драгічын: Настаўніца памерла ад пнеўманіі пасля паездкі ва Украіну

Хвароба працякала імкліва. Жанчыне было 37 гадоў.

02.11.2009 / 19:25

2 лістапада галоўны доктар Драгічынскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Міхаіл Стахейка пацвердзіў інфармацыю пра раптоўную смерць 37‑гадовай настаўніцы з Толкаўскай базавай школы.

«Яна памерла ад пнеўманіі. Больш дакладны дыягназ паставяць калегі ў Брэсце, куды мы накіравалі для аналізу неабходныя матэрыялы. Гаварыць яшчэ нешта дадаткова я не маю права».

Настаўнікі Толкаўскай БШ, зь якімі таксама ўдалося пагутарыць, паведамілі, што ў пятніцу перад канікуламі настаўніца, пра якую гутарка, прыйшла на працу з прыкметамі прастуды, але правяла свае ўрокі і класную гадзіну.

Да доктара звярнулася толькі сёння.