«Памылка перакладу». У Мінабароны Украіны і Польшчы ўдакладнілі публікацыю пра пастаўкі сістэм Patriot ва Украіну

Прэс-сакратар Паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат паведаміў, што Украіна атрымае ракетныя комплексы, але варта дачакацца афіцыйнай інфармацыі. Палякі ж заявілі, што адбылася «памылка перакладу».

07.03.2023 / 15:42

Фота: AP

«Безумоўна, Patriot будзе ва Украіне. Рашэнне прынята, людзі навучаюцца… Калі ўбачыце, што камандуючы Паветраных сіл тэстуе за рулём Patriot, то сапраўды ён ужо будзе ва Украіне. Ці ж мы паведамім аб першым рашысцкім самалёце, які саб'е той Patriot», — сказаў Ігнат.

У той жа час польскае ведамства адзначыла, што з'яўленне ў іспанскім выданні згадкі ад польскага міністра аб атрыманні Украінай ЗРК Patriot, звязанае з памылкай пры перакладзе.

Маўляў, Блашчак не казаў, што Украіна ўжо атрымала ЗРК Patriot, а пацвердзіў, што станоўчае рашэнне аб перадачы Кіеву гэтай сістэмы СПА было прынята дзякуючы намаганням Польшчы.

Чытайце таксама:

Устаноўкі Patriot ужо прыбылі ва Украіну — польскі міністр абароны

Nashaniva.com