Выйшаў на волю палітзняволены Аляксандр Кулага

Пра вызваленне палітвязня Аляксандра Кулагі, які цалкам адбыў свой тэрмін, паведаміла «Гомельская вясна».

09.03.2023 / 20:27

Свой тэрмін Аляксандр Кулага адбываў у папраўчай установе адкрытага тыпу № 48.

Жыхару Брагіна прысудзілі 2 гады «хіміі» за тое, што ён 16 жніўня 2020 года ў прыёмным аддзяленні бальніцы ў прысутнасці міліцыянтаў і медыкаў нібыта выказаў абразы на адрас Лукашэнкі ў выглядзе грубых, нецэнзурных слоў.

Nashaniva.com