Стала вядома, хто такі Якуцік, праз якога па ўсёй Беларусі затрымлівалі стралкоў, і ў чым яго абвінавачваюць
ДзяржСМІ раскрылі таямніцу таго, чаму сілавікі так зацята шукалі гэтага мужчыну.
09.03.2023 / 22:03
Віталь Якуцік. Фота з яго старонкі укантакце
Сёння ў чарговым фільме БТ распавялі, у чым менавіта вінавацяць Віталя Якуціка, і раскрылі яго асобу.
Віталь — 35-гадовы беларус. Ён захапляўся стральбой і стабільна займаў высокія месцы на спаборніцтвах па практычнай стральбе ў Беларусі. Таксама ён адзін з найлепшых стралкоў у нашым рэгіёне.
Яму закідаюць тое, што ён перавёз у Беларусь дроны, якімі атакавалі самалёт А-50. Вядома, што ён знаходзіцца за межамі Беларусі.