Дзёмін і Лапацін — новыя фігуранты ў справе дыверсіі супраць расійскага самалёта па версіі КДБ

Супрацоўнікі лукашэнкаўскіх спецслужбаў і прапагандысты цяпер даюць падрабязнасці па справе аб дыверсіі супраць расійскага самалёта А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах пад Мінскам хоць і штодзень, але малымі дозамі. Сёння новыя падрабязнасці прагучалі падчас чарговага тэлесюжэта, паказанага на тэлеканале «Беларусь 1».

09.03.2023 / 23:31

Акрамя таго, што збольшага высветлілася, кім быў раней загадкавы Якуцік, у гэтым сюжэце супрацоўнік КДБ расказаў, што захопленаму лукашыстамі ўкраінцу Мікалаю Швяцу, які прадстаўляецца як асноўны выканаўца дыверсіі, спачатку не ўдавалася запусціць дроны, бо не было рэтранслятара сігнала патрэбнай магутнасці.

Але неўзабаве неабходны кампанент ён нібыта атрымаў з дапамогай грамадзяніна Беларусі Міхаіла Дзёміна. А перавозіў Швяца, як сцвярджаюць прапагандысты, мужчына з прозвішчам Лапацін.

Чытайце таксама:

КДБ заявіў пра датычнасць да дыверсіі супраць самалёта ў Мачулішчах спецслужбаў Польшчы

Стала вядома, хто такі Якуцік, пра якога па ўсёй Беларусі дапытвалі стралкоў, і ў чым яго абвінавачваюць

Каго менавіта затрымалі ў вёсцы Чарцяж? Гэта сямейная пара, у іх двое дзяцей

Мінула 4 дні, як КДБ забраў выдаўца Змітра Коласа. Звязана са справай пра Мачулішчы?

Новыя падрабязнасці пра атаку на самалёт у Мачулішчах: прапагандысты назвалі новыя імёны

Nashaniva.com