YouTube дазволіў мацюкацца: правілы змякчылі для прыцягнення аўтараў

З лістапада мінулага года YouTube забараніў непрыстойную лексіку ў відэа. Але аказалася, што без гэтага платформе абысціся цяжка.

09.03.2023 / 23:36

Ролікі з лаянкай страчвалі манетызацыю — аўтары такіх відэа больш не атрымлівалі грошы за паказ рэкламы ў сваіх відэа. Аднак такія строгія правілы прывялі да адтоку аўтараў з платформы.

Днямі YouTube заявіў, што да 10 сакавіка перагледзіць свае правілы, і аўтары будуць мець магчымасць зарабіць грошы на відэа з лаянкай, хаця і з некаторымі абмежаваннямі.

Nashaniva.com