Лукашэнка: Я атрымаў апошнюю інфармацыю па шаленстве палякаў на мяжы

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што палякам прыйдзецца адступіць і адкрыць межы з Беларуссю. Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні Саўміна 10 сакавіка.

11.03.2023 / 10:02

«Я атрымаў апошнюю інфармацыю па шаленстве палякаў на мяжы: там падняліся ўсе — і на ўсходзе, і на захадзе. Нават Нямеччына катэгарычна не прымае дзеянні палякаў на мяжы з Беларуссю. Яны застопарылі ўсё. І самае цікавае, што менш за ўсё ад гэтага пакутуем мы. А больш за ўсё пакутуюць на Усходзе: Кітай, асабліва Казахстан, нават туркі, Арабскія Эміраты. Усе паўсталі супраць гэтага. І заходняя частка Еўропы. Праз Беларусь ідзе транзіт, больш няма куды: Украіна ваюе, ехаць праз Афрыку далёка, праз Паўночную Еўропу — яшчэ далей. Нікуды не дзенешся. Вялізныя страты, асабліва немцы нясуць», — сказаў ён.

Лукашэнка лічыць, што «як бы амерыканцы ні спрабавалі знішчыць Еўропу, у тым ліку гэтым брыдкім метадам, усё роўна Еўропе прыйдзецца, асабліва палякам, тут адступіць».

Як развіваліся падзеі

Nashaniva.com