Гродзенскаму актывісту і лекару Уладзіміру Пруднікаву прызначылі 20 базавых штрафу

Пра суд над Уладзімірам Пруднікавым і некалькімі іншымі гродзенцамі напісала «Гарадзенская праваабарона».

13.03.2023 / 19:29

Уладзіміра затрымалі ў пятніцу на працоўным месцы ў дзіцячым шпіталі, дзе Пруднікаў працуе лекарам.

Таксама праваабаронцам вядома, што гродзенца Уладзіміра Якубеля, «пакаяльнае відэа» з якім з'явілася 10 сакавіка, арыштавалі на 15 сутак. Пляменніца мужчыны — актывістка Карына Маліноўская.

Акрамя таго, сёння ў Гродне было аштрафавана паводле артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) яшчэ мінімум двое чалавек.

Nashaniva.com