Дэпутаты Вярхоўнай Рады прапанавалі афіцыйна называць палітычны рэжым у Расіі «рашызмам»

У Вярхоўнай Радзе зарэгістраваны праект заявы «Аб вызначэнні існуючага ў Расійскай Федэрацыі палітычнага рэжыму як рашызму і асуджэнні яго ідэалагічных асноў і грамадскіх практык як таталітарных і чалавеканенавісніцкіх».

14.03.2023 / 09:31

 Фота: АР

Вось што гаворыцца ў тлумачальнай запісцы ў якасці абгрунтавання для прыняцця пастановы: «Жорсткая, несправакаваная вайна Расійскай Федэрацыі супраць Украіны выкрыла ўсяму свету рэальную сутнасць палітычнага рэжыму У. Пуціна, як неаімперскай, таталітарнай дыктатуры, якая пераймае горшыя практыкі мінулага і ўвасабляе ідэі фашызму і нацыянал-сацыялізму ў сучаснай версіі рускага фашызму».

Гэтай заявай Вярхоўная Рада асуджае «рашысцкі рэжым» Уладзіміра Пуціна і заклікае міжнародную супольнасць далучыцца да прызнання дзейнага палітычнага рэжыму РФ злачыннай, гаворыцца ў дакуменце.

Цяпер праект заявы перададзены на разгляд парламенцкага камітэта. Пасля прыняцця тэкст заявы плануюць перадаць у ААН, Еўрапарламент, ПАРЕ, АБСЕ, Парламенцкую асамблею НАТА і ўрады і парламенты замежных дзяржаў.

Чытайце таксама:

Зяленскі адказаў на петыцыю аб перайменаванні Расіі ў Масковію

Nashaniva.com