У Іўі вынеслі прысуд ксяндзу за п’янае ДТЗ. У аварыі загінуў чалавек, якога кінулі без дапамогі 

Ксяндза Дзяніса Бразінскага, які ў красавіку 2022 года патрапіў у аварыю і пакінуў на яе месцы паміраючага пасажыра, асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі. Такі вырак вынес суд Іўеўскага раёна 10 сакавіка 2023 года, піша Hrodna.life. 

14.03.2023 / 10:41

Ксёндз Дзяніс Бразінскі. Крыніца: catolic.by

Што адбылося

У красавіку 2022 года на трассе Лубяняты — Галімшчына — Вігушкі 30-гадовы Бразінскі за стырном Volkswagen выехаў за праезжую частку. Машына перакулілася некалькі разоў. 31-гадовы пасажыр атрымаў цяжкія траўмы і не мог аказаць сабе дапамогу, а таксама выклікаць хуткую.

Кіроўца пакінуў месца здарэння, а пасажыр памёр.

У час следства абвінавачваемы сцярджаў, што не памятае абставіны ДТЗ. Паводле следчых, Бразінскі ўгнаў машыну у свайго сябра, з якім ён у той дзень спажываў алкаголь. Калі ўладальнік аўто сышоў спаць, асуджаны вырашыў скарыстацца аўтамабілем і пакатацца са знаёмым. Поводле экспертызы, у час здарэння аўтамабіль ехаў з хуткасцю 114 км/г замест дазволеных 90.

У чым яго абвінавацілі

Бразінскага абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Дзяніс Бразінскі ў залі суда. Крыніца: канал сілавікоў

Што вядома пра асуджанага

Ксёндз Дзяніс Бразінскі паходзіць са Смаргоні. У 17 гадоў пачаў навучанне ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Пасля яе сканчэння ў 2016 годзе ён служыў у Магілёве, у 2017−2020 гг. у Фарным касцёле ў Лідзе, потым ў Гродзенскай катэдры, а да лістапада 2021 года — у Іўі. Апошняе месца служэння ксяндза — Архікатэдральны касцёл у Мінску.

Nashaniva.com