Працягваецца ідэалагічнае супрацьстаянне ўкраінскіх і беларускіх пагранічнікаў ВІДЭА

Сёння на беларуска-украінскай мяжы адбыўся чарговы раўнд сімвалічнай бітвы паміж памежнікамі Беларусі і Украіны. Свой крок зрабілі ўкраінцы.

14.03.2023 / 14:09

https://t.me/nashaniva/62921

Спачатку ўкраінцы вывесілі на сваім баку граніцы пудзіла «мёртвага расійскага салдата Валеры».

У адказ на гэта беларусы паставілі білборды з тэкстам «Мы дапаможам Украіне знайсці сапраўдных акупантаў» і «Беларусь памятае».

Сёння тэлеграм-канал, набліжаны да беларускіх сілавікоў, апублікаваў відэа, на якім украінцы ўсталёўваюць на мяжы ўкраінскі і беларускі нацыянальны сцягі.

Nashaniva.com