«Рускі дом» у Гомелі адпраўляе мясцовых школьнікаў у анексаваны Крым

Прадстаўніцтва Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Гомелі, вядомае як «Рускі дом», правяло конкурс сярод мясцовых школьнікаў пад назвай «Жывая класіка». Згодна з задумай конкурса, беларускія дзеці павінны выразна і артыстычна чытаць урыўкі з вядомых расейскіх літаратурных твораў, паведамляе мясцовае выданне «Штодзень».

14.03.2023 / 23:42

Паводле арганізатараў, ад Гомеля ў конкурсе прынялі ўдзел 24 дзіцяці.

Усім удзельнікам падарылі дыпломы і кніжкі. А пераможцу, вучня 4-га класа мясцовай гімназіі № 36 імя Івана Мележа, чакае пуцёўка ў крымскі летнік «Артэк».

Згаданая навучальная ўстанова, дарэчы, адзіная на ўвесь паўмільённы Гомель, у якой ёсць беларускамоўныя класы.

Nashaniva.com