6-гадовая дзяўчынка з Адэсы, што страціла нагу, вярнулася да трэніровак

6-гадовая Саша Паскаль з Адэсы вяртаецца да трэніровак па гімнастыцы. Дзяўчынка страціла нагу ў выніку ракетнага ўдару па Адэскай вобласці летась, піша Бі-бі-сі.

15.03.2023 / 13:08

Фота: Адэская гарадская рада

Саша атрымала сучасны біянічны пратэз і зноўку навучылася хадзіць.

Пасля чатырох месяцаў заняткаў дзяўчынка змагла вярнуцца да гімнастыкі, якой займалася з 3 гадоў.

Фота: Адэская гарадская рада

Саша пацярпела ў выніку абстрэлу Расіяй курортнага пасёлка Затока ў Адэскай вобласці. Гэта адбылося 26 ліпеня 2022 года.

Nashaniva.com