У Мінску перадумалі будаваць завод для спальвання смецця

Раней у Нацыянальную стратэгію па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі быў уключаны модуль па будаўніцтве ў Мінску завода для спальвання смецця, аднак ад рэалізацыі гэтага аб'екта прынята рашэнне адмовіцца. Пра гэта расказаў намеснік дырэктара ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Арцём Шкрыль.

15.03.2023 / 13:15

Па словах Шкрыля, цяпер ідзе праектаванне аб'екта па сартаванні і выкарыстанні адходаў паблізу палігона «Трасцянецкі». Ён павінен з'явіцца да 2025 года.

Плануецца, там тут будзе ажыццяўляцца сартаванне ўсіх камунальных адходаў, кампаставанне арганічнай часткі і вытворчасць альтэрнатыўнага паліва, якое ў далейшым будзе накіроўвацца на цэментныя заводы.

Nashaniva.com