Дэпутату з Калужскай вобласці, які не ўстаў падчас выканання гімна Расіі, уручылі позву ў ваенкамат

Дэпутат Малаяраславецкага райсходу Калужскай вобласці Аляксандр Ляпендзін на пасяджэнні камісіі па этыцы, якая разглядала яго паводзіны, атрымаў позву ў ваенкамат «для зверкі даных».

15.03.2023 / 14:24

 Фота: Раённы інфармацыйны цэнтр «Маяк» / VK

20 лютага кіраўнік адміністрацыі Малаяраславецкага раёна выступаў перад дэпутатамі са справаздачай.

Пасля яго выступу ўключылі гімн Расіі. Усе прысутныя, акрамя Ляпендзіна, усталі са сваіх месцаў. 

Пазней дэпутат патлумачыў, што не ўстаў, бо ў яго балелі ногі пасля трэніроўкі. Выпадак меў рэзананс.

«Адназначна, ён будзе прыцягнуты да адказнасці. У паліцыі ўсё гэта зарэгістравана, цяпер матэрыялы рыхтуюцца да перадачы ў суд, мы гэта на тармазах спускаць не будзем», — казаў ТАСС кіраўнік адміністрацыі Малаяраславецкага раёна Вячаслаў Парфёнаў. 

Nashaniva.com