Іран паставіць у Беларусь 45 тысяч аўтамабіляў. Але ў асноўным для Расіі

Міністр гандлю, прамысловасці і шахтаў Ірана Сеед Рэза Фатэмі Амін паведаміў 15 сакавіка аб заключэнні пагаднення аб экспарце ў Беларусь у найбліжэйшыя тры гады 45 тыс. аўтамабіляў, піша Office Life.

15.03.2023 / 18:24

Фота: Saipa

Паводле слоў міністра, сума кантракту складае 450 млн даляраў. Гэта значыць, адна машына абыйдзецца ў сярэднім у $10 тыс. Гаворка ідзе пра пастаўкі аўтамабіляў іранскага вытворцы Saipa.

У першы год плануецца паставіць 10 тысяч аўтамабіляў, у другі — 15 тысяч, а ў трэці — 25 тысяч.

Але Беларусі такога аб'ёму не трэба, тут плануецца прадаваць толькі ад 500 да 1000 іранскіх машын у год. Астатні аб'ём пойдзе на расійскі рынак.

Чытайце таксама:

Лукашэнка дамовіўся ў Іране пра ўзаемнае прызнанне халяльнай прадукцыі

Прэзідэнт Ірана паабяцаў падзяліцца з Беларуссю досведам абыходзіць санкцыі

Неўзабаве адновяць паветранае злучэнне Беларусі з Іранам

Nashaniva.com