Proton Mail пераклалі на беларускую мову

Сэрвісы кампаніі Proton AG, у тым ліку электронная пошта з шыфраваннем Proton Mail і Proton Сalendar цяпер маюць падтрымку беларускай мовы. Пра гэта паведаміў праект mova.how.

16.03.2023 / 19:32

Каб перакласці Proton, спатрэбілася два гады працы перакладчыкаў-валанцёраў, адзначылі стваральнікі праекта.

На дадзены момант беларуская мова ўжо дасяжная ў вэб-версіі пошты, а таксама пасля абнаўлення беларуская мова з’явіцца і ў дадатку Proton для iOS.

Акрамя таго, mova.how пішуць, што па спасылцы можна далучыцца і дапамагчы перакладчыкам.

Чытайце таксама:

Netflix папрасілі дадаць беларускія субцітры. Што там адказалі?

Як перавесці сацсеткі і месенджары на беларускую мову

Дзевяць мабільных праграм, якія павялічаць колькасць беларускамоўнага кантэнту ў вашым жыцці

Nashaniva.com