У Расіі «дыскрэдытацыя» ўдзельнікаў спробы захопу Украіны будзе карацца гіганцкімі тэрмінамі
Сёння Пуцін падпісаў два законапраекты.
18.03.2023 / 11:55
Уладзімір Пуцін. Скрыншот відэа
Прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў законапраект аб пазбаўленні волі да 15 гадоў за «фэйкі» пра добраахвотнікаў.
Ён таксама падпісаў закон аб пакаранні да 7 гадоў калоніі за «за дыскрэдытацыю ўдзельнікаў спецаперацыі», у тым ліку добраахвотнікаў.