На Херсоншчыне падарвалі аўто камандзіра ўзвода расійскай паліцыі

У акупаванай Новай Кахоўцы ўзарвалі ў аўто камандзіра ўзвода патрульна-паставой службы паліцыі РФ. Здарылася гэта яшчэ 17 сакавіка.

19.03.2023 / 19:35

Падарваная машына камандзіра ўзвода ППС у Новай Кахоўцы. Скрыншот відэа

Паводле расійскага СК, хтосьці заклаў адмысловую прыладу пад левае крыло аўтамабіля ВАЗ-2121, які належаў камандзіру ўзвода. Пазней, калі мужчына са сваёй сям'ёй ехаў на машыне, здарыўся выбух.

Супрацоўнік паліцыі памёр на месцы, яго жонка (начальнік аддзела МУС) і дачка атрымалі цялесныя пашкоджанні.

Nashaniva.com