У Гомелі затрымалі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій

Гамяльчук Ігар Свірыдзенка атрымаў 10 сутак арышту.

19.03.2023 / 21:04

Ігар Свірыдзенка

У Гомелі за «распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі», імаверна, асудзілі кіраўніка Гомельскага абласнога пошукавага аб'яднання «Памяць айчыны», паведамляюць праваабаронцы. Арганізацыя, якой кіруе Ігар Свірыдзенка, займаецца захаваннем гістарычнай памяці Беларусі, а канкрэтна — пошукам парэштак ахвяраў Вялікай айчыннай вайны і сталінскіх рэпрэсій.

За час існавання арганізацыі яе членамі выяўлена некалькі сотняў загінулых у Вялікай Айчыннай вайне і мірных грамадзян.

Чытайце: У Гомелі адбыліся масавыя затрыманні. У схопленых — сляды збіцця на тварах

Nashaniva.com