Расія ўдарыла па Запарожжы: разбураныя шматпавярховікі, можа быць шмат ахвяр

Расейцы абстрэльваюць Запарожжа. Пад агнём апынуўся востраў Хорціца і шматпавярховікі. На відэа, якія распаўсюджваюць у сацсетках, відаць, як ракета трапляе ў шматпавярховік і знішчае іх, гараць кватэры.

22.03.2023 / 14:15

«Расейцы абстрэльваюць Запарожжа. Пад варожым агнём — жылыя дамы, таксама востраў Хорціца», — напісаў кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак.

Інфармацыі аб ахвярах пакуль няма, але на фота і відэа, якія распаўсюджваюць у сацсетках, бачныя маштабныя разбурэнні цэлых пад'ездаў і буйныя пажары. З-за такіх разбурэнняў можа быць шмат ахвяр.

На бліжэйшых вуліцах абмежавалі рух аўтатранспарту, паведаміла патрульная паліцыя Запарожжа.

Снарад трапіў у жылы дом. Суспільна Запарожжа

Да гэтага ў горадзе раздавалася паветраная трывога. У 11:20 Запарожская ОВА папрасіла людзей знаходзіцца ў бяспечных месцах да заканчэння трывогі і не публікаваць фота і відэа.

Nashaniva.com