Андрей Хаданович. «Адбіваецца свет у вадзе…» Стихотворение

Поэт Андрей Хаданович напечатал в фейсбуке ко вчерашнему Всемирному дню поэзии свое новое стихотворение, где оптимизм перекликается с пессимизмом.

22.03.2023 / 23:56

Адбіваецца сьвет у вадзе
ад журбы і нямога адчаю.
Сам сябе да сьлёз давядзе
і самога сябе выбачае.

Сам пытае й тлумачыць сам,
што іначай не патлумачым.
Сьвет ня верыць п’яным сьлязам,
але верыць рыфмам дзіцячым.

Сам сябе давядзе да сьлёз
і суцешыць сябе самога,
бо чаканая рыфма — лёс,
і чаканая — перамога.

Бо зьмяняе радасьць бяду
і блукальцаў вяртае вырай,
і каханкі — двойчы ў ваду
за дзіцячаю рыфмай шчырай.

Адгукнецца за ўсё ў жыцьці/
пераможцам, судзьдзям і сьведкам,
каб далей на стале расьці
сьмешным вершам і першым кветкам.

У слупочак плача паэт,
і яшчэ адзін далучае
да вясновых водаў, дзе сьвет
адбіваецца. Ад адчаю.

Чытайце таксама: 

Павел Севярынец. Беларуская — мова любові. Верш

Усевалад Сцебурака. Час, які не прыйшоў. Верш

Наста Кудасава. На гэтым вусцішным маршруце. Верш

Nashaniva.com