Каардынацыйная рада заклікала літоўскія ўлады перагледзець рэдакцыю закона аб візах і працэдурах легалізацыі беларусаў

Каардынацыйная рада Беларусі апублікавала заяву ў сувязі з законам «Аб абмежавальных мерах у дачыненні да ваеннай агрэсіі ва Украіне», прынятым Соймам Літвы ў першым чытанні.

24.03.2023 / 13:30

«Мы верым, што Еўрапейскі Саюз імкнецца наблізіць беларусаў да Еўропы і еўрапейскіх каштоўнасцяў, каштоўнасцяў свабоды і правоў грамадзянаў. Зрабіць гэта можна не праз закрыццё межаў, а праз еўрапейскі прыклад таго, як дэмакратыя і правы чалавека працуюць у грамадстве, у якім паважаюцца правы любога, у тым ліку і народжанага ў Беларусі», — гаворыцца ў заяве.

У поўнай меры падзяляючы заклапочанасць нашых літоўскіх і еўрапейскіх калег і партнёраў праблемай бяспекі, мы тым не менш заклікаем да абмеркавання існуючых праблем і выпрацоўкі сумесных рашэнняў. Прапануем правесці сустрэчу з групай з прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай рады перад наступным чытаннем Закона».

Чытайце таксама:

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў новы закон, які могуць прыняць па беларусах у Літве 

Беларусам могуць забараніць выдачу віз і дазволаў на жыхарства ў Літве. Новы законапраект у пытаннях і адказах

Nashaniva.com