У Бабруйску на праспекце пасуцца каровы ФОТАФАКТ

Займальную карціну можна было ўбачыць 26 сакавіка ў 5-м мікрараёне Бабруйска. Там на праспекце Будаўнікоў проста на раздзяляльнай паласе пасвіліся каровы, не звяртаючы ніякай увагі на транспарт.

26.03.2023 / 12:53

Каровы гуляюць па праспекце ў Бабруйску. Усе фота: vbobruisk / Telegram

Як піша «Вячэрні Бабруйск», на ўскраінах Бабруйска, якія мяжуюць з прыватным сектарам, у апошнія гады часта можна сустрэць то кароў, то авечак, то коней, якія разгульваюць сярод шматпавярховікаў.

Nashaniva.com