Беларуская чыгунка запускае цягнік да Архангельска. Ехаць двое сутак

БЧ абвясціла аб прызначэнні цягніка № 366/365 Мінск — Архангельск — Мінск. Ён пачне курсіраваць з 22 красавіка.

28.03.2023 / 12:44

З Мінска цягнік будзе адбываць па суботах у 10:22, у Архангельск цягнік прыбудзе ў панядзелак у 12:24. Зваротны цягнік адправіцца з Архангельска ў панядзелак у 14:47, а прыбудзе ў Мінск у сераду ў 15:08.

У склад цягніка ўключаны плацкартныя і купэйныя вагоны, уключаючы вагон, абсталяваны купэ для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Продаж квіткоў ужо адкрыты.

У Беларусі цягнік будзе Пры руху цягнік будзе спыняцца на станцыях: Жодзіна, Барысаў, Крупкі, Талачын, Орша-Цэнтральная, Багушэўск, Віцебск, Езярышча.

У красавіку на чыгунцы будуць часовыя змены ў руху цягнікоў

У Якуціі паўночныя алені спынілі пасажырскі цягнік ВІДЭА

Nashaniva.com