У Мінску плануюць капітальна адрамантаваць шэсць мастоў

Якія менавіта пуцеправоды будуць адрамантаваныя?

31.03.2023 / 08:40

Мінск-навіны

У бліжэйшыя гады ў Мінску плануюць капітальна адрамантаваць шэсць маставых збудаванняў, паведамляюць Мінск-навіны.

У 2023 г будуць абноўленыя два пуцеправоды: паміж вул. Чкалава і вул. Маскоўскай і на вул. Клары Цэткін у раёне 4-й бальніцы.

У больш аддаленай перспектыве — капрамонт трох пуцеправодаў на вул. Даўгабродскай у раёне Мінскага завода шасцерняў, над вул.Ванеева і над праспектам Партызанскім, а таксама маставога збудавання на вул. Ваўпшасава над чыгункай.

Цяпер у сталіцы рэканструююць маставыя на 25-м км знешняга кальца МКАД і паміж вул. Запарожскай і Радыяльнай. Завяршаюцца работы і на двух аб'ектах, якія адкрылі для руху яшчэ восенню мінулага года, — пуцеправодах на праспекце Жукава над вул. Чыгуначнай і паблізу станцыі «Мінск сартавальны».

Nashaniva.com