Гродзенцу не спадабалася гучная размова двух хлопцаў на вуліцы. Ён стрэліў з «пнеўматыкі» і трапіў аднаму ў вока

30 сакавіка 18-гадовы хлопец выпіваў са сваім сябрам. Позна ўвечары малады чалавек з таварышам вяртаўся дадому. Яны праходзілі па вуліцы Церашковай і гучна размаўлялі, паведамляе абласная міліцыя.

31.03.2023 / 11:23

Гэта выклікала незадаволенасць 44-гадовага жыхара адной з кватэр. Мужчына жыве на першым паверсе, і яму перашкаджалі адпачываць маладыя людзі.

Спярша ён зрабіў ім заўвагу, але, не дабіўшыся жаданага выніку, мужчына дастаў пнеўматычны пісталет з мэтай напалохаць і зрабіў адзін непрыцэльны стрэл. Але ў выніку шарык трапіў 18-гадоваму хлопцу ў правае вока.

Пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу, дзе яму правялі аперацыю. А 44-гадовы мужчына затрыманы. 

Чытайце таксама:

На мяжы Германіі і Нідэрландаў затрымалі беларуса з 300 тысячамі еўра

У Бабруйску мужчына падчас застолля забіў прыяцеля цаглінай. І спакойна лёг спаць

У Слуцку 12-гадовая дзяўчынка мыла акно звонку на 9-м паверсе. На наступны дзень з сям'і забралі дзяцей

Nashaniva.com