У Віцебску пʼяны 18-гадовы бяспраўнік уцякаў ад ДАІ і разбіў чужую машыну

У ноч на нядзелю ў Віцебску, каля 01:50 кіроўца Mercedes-Benz не спыніўся на патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ — адбылася пагоня.

02.04.2023 / 11:45

Mercedes-Benz пасля ДТЗ

На праспекце Перамогі, паводле ДАІ, ён не справіўся з кіраваннем, выехаў на раздзяляльную паласу і ўрэзаўся ў металічную агароджу. 

Аўтамабілем кіраваў 18-гадовы віцяблянін, які ніколі не меў пасведчання кіроўцы. У яго крыві было выяўлена 0,52 праміле алкаголю. Супрацоўнікам ДАІ ён растлумачыў, што аўтамабіль узяў у знаёмага без яго дазволу пасля сумеснага застолля.

Nashaniva.com