Расісйскі Першы канал пераклаў назву песні Біёнс «If I Were A Boy»(«Калі б я была хлопцам») як «Калі ў мяне будзе хлопчык»

Кампазіцыю «If I Were A Boy» ў шоу «Голас» выконвала Наталля Падольская. Нечакана ў цітрах назва песні Біёнс была пазначана як «Калі ў мяне будзе хлопчык». Магчыма, гэта адбылося ў сувязі з законам аб забароне «прапаганды ЛГБТ».

02.04.2023 / 14:09

 

Гэту песню неаднаразова выконвалі і іншыя ўдзельнікі як дарослага, так і дзіцячага «Голасу». Тады ў цітрах кампазіцыя перакладалася як «Калі б я была хлопцам».

Песня Біёнс выйшла ў 2008 годзе і трапіла ў топы сусветных музычных чартаў. У ёй гаворыцца пра тое, як жанчына павяла б сябе, калі б стала мужчынам. Напрыклад, піла б піва з сябрамі, апраналася як заўгодна і заляцалася б да дзяўчат.

Nashaniva.com