Наваполацкі суд арыштаваў яшчэ на 15 сутак фатографа Ігара Супранёнка

Наваполацкі гарадскі суд прыняў 11 красавіка рашэнне пакінуць мясцовага фатографа Ігара Супранёнка пад арыштам яшчэ на 15 сутак, паведамляе «Позірк».

11.04.2023 / 23:03

Супранёнка затрымалі 29 сакавіка каля яго дома і арыштавалі на 15 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкай інфармацыі». 

Ігар Супранёнак — вядомы беларускі фатограф. Ён, як і ягоны бацька, доўгі час працаваў фотакарэспандэнтам наваполацкай гарадской газеты «Хімік», дакументуе жыццё Полацка і Наваполацка.

Чытайце таксама:

Навукоўцу Ігару Бортніку далі новы адміністрацыйны тэрмін — 13 сутак

Працягваюцца суды над супрацоўнікамі Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка

Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў

Nashaniva.com