У серыяле пра «Песняроў» заблюрылі сцэны з акцёрам-купалаўцам. Проста паглядзіце на гэтыя кадры

Расійска-беларускі серыял «За паўгадзіны да вясны» пра музыку Уладзіміра Мулявіна і савецкі ансамбль «Песняры» зацэнзураваў «няправільнага» акцёра і зрабіў з яго прывіднага барабаншчыка.

12.04.2023 / 20:34

Скрыншоты серыяла тут і далей прадастаўлены купалаўцамі

Прывідны барабаншчык на заднім плане — акцёр Дзмітрый Есяневіч 

У серыяле зняўся акцёр Купалаўскага тэатра Дзмітрый Есяневіч, які пасля выбараў 2020-га звольніўся з тэатра і далучыўся да «вольных купалаўцаў». Пасля ён трапіў у «чорны спіс» Мінкульта.

Есяневіч граў у серыяле барабаншчыка калектыву Аляксандра Дзямешка. 

Але ў фінальных кадрах зрабілі так, каб яго было як меней заўважна. Блюрыліся нават асобныя буйныя планы.

Раней Есяневіча прыбралі з афішы серыяла.

Ёсць версія, што фільм адцэнзуравалі, каб атрымаць у Мінкульта дазвол на паказ у Беларусі. У Расіі серыял паказваюць «Першым канале» і платформе Start.

З афішы фільма пра «Песняроў» прыбралі акцёра-купалаўца

Nashaniva.com