Раптоўна памёр Андрэй Дзечка, адзін з аўтараў антылукашэнкаўскага звароту былых вайскоўцаў

Андрэй Дзечка быў інжынерам-праграмістам на ААТ-Пеленг, а перад тым служыў у войску (быў маёрам запасу). У кастрычніку 2020-м ён, маёр запасу, стаў адным з аўтараў звароту чатырох былых беларускіх вайскоўцаў да дзейных сілавікоў, дэлегатам «Схода», а таксама актывістам незалежнага прафсаюза. Яму было 46 гадоў.

19.04.2023 / 18:08

Андрэя Дзечку затрымлівалі ў ліпені 2021 года, але праз 10 дзён выпусцілі з СІЗА КДБ. Да самай смерці ён быў падазраваным па крымінальнай справе.

«Андрэй моцна перажываў тое, што адбывалася з краінай і ім самім. Ды і проста быў добрым чалавекам.Сёння ўначы ён раптоўна сыйшоў з зямнога жыцця. Яму было 46 гадоў. Вечная памяць», — напісаў у сацсетках адзін з ягоных былых калег.

Чытайце таксама:

Памёр былы рэктар Гомельскага ўніверсітэта

Памерла Таццяна Магучава

Памёр ксёндз Эрнэст Будын, які амаль чвэрць стагоддзя служыў у Беларусі

Nashaniva.com