Мінчука насмерць прыдушыла аўтамабілем, які ён рамантаваў

Следчы камітэт паведаміў, што ў Мінску 26-гадовага мужчыну насмерць прыдушыла аўтамабілем падчас рамонту. Інфармацыя апублікаваная ў тэлеграм-канале ведамства.

19.04.2023 / 20:50

Па інфармацыі Следчага камітэта, у сераду, 19 красавіка, з'явілася паведамленне, што знойдзена цела 26-гадовага жыхара Мінска без прыкмет жыцця са шматлікімі траўмамі галавы на аўтамабільнай паркоўцы.

Як распавёў яго сябар, загінулы займаўся рамонтам падвескі машыны, якую ён падняў з дапамогай дамкрата. У нейкі момант аўто саскочыла з апоры і прыціснула мужчыну. Ад атрыманых траўмаў ён памёр.

Nashaniva.com