Здымкі фільма «Ржа», падчас якіх загінула аператарка Галіна Хатчынс, адновяцца
Галоўную ролю ў фільме «Ржа» працягне граць Алек Болдуін. Таксама да сваёй працы вернецца рэжысёр фільма Джоэль Соўза, які атрымаў раненне ў выніку інцыдэнту.
19.04.2023 / 21:05
Алек Болдуін
Паведамляецца, што аднаўленне здымак «Іржы» — гэта адзін з пунктаў пагаднення паміж Алекам Болдуінам і членамі сямʼі Галіны Хатчынс. Згодна з дамоўленасцямі, муж загінулай аператаркі — Мэцью Хатчынс — стане выканаўчым прадзюсарам фільма.
Вытворчасць вестэрна была прыпыненая ў 2021 годзе пасля таго, як аператарка Галіна Хатчынс была смяротна параненая Алекам Болдуінам на здымачнай пляцоўцы. У пісталеце акцёра неспадзявана апынуўся баявы патрон.
Чытайце таксама: