Амаль лета. У нядзелю да +22°С

Надвор'е дорыць некалькі цёплых дзянькоў, а потым зноў пахаладае.

22.04.2023 / 13:25

У нядзелю 23 красавіка будзе цёпла, толькі на поўдні Беларусі надвор'е будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса.

У апошні дзень тыдня зноў будзе без ападкаў, вецер-паўднёвы ўмераны.

Уначы тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад + 2 да +8°С, удзень — +16 да + 22°С.

У Мінску чакаецца да +20°С.

У панядзелак і аўторак таксама будзе цёпла, а з серады чакаецца пахаладанне. І да +12°С.

Nashaniva.com